Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная фотоконкурсы белорусские «AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс

«AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс


Маеце талент рабіць сапраўды «смачныя» фотаздымкі? Мы жадаем узнагародзіць вас за гэта! У межах Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы ZНЯТА STUDIO праводзіцца фотаконкурс AD.NAK ZНЯТА ТАК!

«AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс

У наш час фатаграфія становіцца адным з асноўных сродкаў камунікацыі. Калі распавядаеш аб прыемным падарожжы ці аб пекнай дзяўчыне альбо адважным хлопцы, немагчыма абысціся без фотаздымкаў. Яшчэ больш прыемна ўбачыць смачна прыгатаваную цеплую бульбу, аздобленую духмяным кропам, альбо збанок свежага сырадою. Смаката!

«AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс

Намiнацыi

AD.NAK СМАЧНА ТАК!
AD.NAK ЛЮБА ТАК!
AD.NAK MOЦНА ТАК!
AD.NAK MAБЫЦЬ ТАК!

Прызы

- магчымасць стажыравацца ў вядучай фотастудыі Беларусі ZНЯТА STUDIO,
- удзел у рэальных рэкламных праектах,
- наведаванне майстар-класаў топавых фатографаў Беларусі і замежжа.

Пераможца конкурсу ламаграфіі атрымае дадатковы прыз – знакамітую ЛОМА-камеру DIANA!

Умовы ўзделу

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна зарэгістравацца на сайце ў якасці ўдзельніка Фестывалю і запампаваць сваю работу ў раздзеле «Падаць работу» з указаннем літары конкурсу і нумару намінацыі

Намiнацыя «AD.NAK СМАЧНА ТАК!»

Да ўдзелу прымаюцца рэкламныя фотаздымкі прадуктаў харчавання і напояў. Найперш важна, каб ежа і напоі былі знятыя смачна і цікава. Гэта могуць быць як фота асобных прадуктаў, так і пастановачныя нацюрморты. Аднак арганізатары просяць не дасылаць здымкаў тары, у якой прадаецца алкаголь (бутэлькі з этыкеткамі), а таксама не сумяшчаць на адным здымку алкаголь і жывых істотаў, у тым ліку і людзей, бо гэта супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Намiнацыя «AD.NAK ЛЮБА ТАК!»

Конкурс бьюці- і фэшн-фатаграфіі. Няважна, у якой тэхніцы будуць зробленыя здымкі, галоўнае, каб прыгажосць на іх набірала сок.

Намiнацыя «AD.NAK MOЦНА ТАК!»

Конкурс фотапраектаў. Да конкурсу запрашаюцца як творчыя, так і камерцыйныя фотапраекты любога тэматычнага зместу. Галоўнае – каб гэта была серыя фатаграфій не менш за 3 (тры) здымкі, аб’яднаных агульным сюжэтам або ідэяй.

Тэхнiчныя патрабаваннi

Фармат: TIFF
Каляровая мадэль: CMYK
Разрозненне: не менш за 300 dpi
Размер: доўгі бок не павінен перавышаць 30 см
Памер:  не больш за 10 Мб
Колькасць здымкаў: не болей за 5

Намiнацыя «AD.NAK MAБЫЦЬ ТАК!»

Пад гэтай назвай хаваецца конкурс ламаграфіі. Ламаграфія – від пленкавай фатаграфіі, які ставіць сваей мэтай захаваць на здымках жыцце ва ўсіх яе праявах, мабыць, так як есць. Таму заданнем конкурсу будзе ламаграфаванне ўсяго, што знаходзіцца вакол вас. Але важна, каб здымкі былі зробленыя на пленкавую камеру без пост-апрацоўкі. З атрыманых і ўзгодненых журы ломафатаграфій у межах фестывалю будзе выкладзена вялікая ЛОМАсцяна, і цягам галоўнага дня фестывалю арганізавана яе прэзентацыя.

Тэхнiчныя патрабаваннi

Фармат: адсканаваныя пленкавыя выявы ў фармаце TIFF
Разрозненне: 300 dpi
Размер: 102х152 мм
Памер:  не больш за 10 Мб
Колькасць здымкаў: 3-7

Падрабязней аб умовах удзелу >>>

Работы ад удзельнікаў конкурсy прымаюцца Аргкамітэтам Фестывалю да 10 чэрвеня 2011 года.

Арганізатарамі Фестывалю выступілі агульнанацыянальная культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і спецыялізаваны рэсурс Marketing.by.

«AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс

«AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:: +375 29 755 14 34, +375 29 177 01 21, +375 25 978 97 87 альбо па e-mail Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. .

Крынiца: znyata.com

абмеркаваць на форуме zнята


«AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер


главная фотоконкурсы белорусские «AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс