Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная фотоконкурсы белорусские Чацвёрты Фестываль AD.NAK! / фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі

Чацвёрты Фестываль AD.NAK! / фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі


Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае прасунутых беларускіх творцаў ад рэкламы і пачынае прыём прац на намінацыі і конкурсы.

Прыём прац працягнецца да 10 чэрвеня, а фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня.

Чацвёрты фестываль AD.NAK!

Фотапартал ZНЯТА звяртае ўвагу паважаных чытачоў на намінацыю «Рэкламны фотаздымак» і традыцыйны конкурс AD.NAK ZНЯТА ТАК!.

Намінацыя  «Рэкламны фотаздымак»

Іміджавыя, партрэтныя ці прадметныя фотаздымкі, зробленыя з мэтай прасоўвання прадукту (брэнда, горада, праекта і г.д) і/ці фармавання і падтрымкі карпаратыўнага іміджу з дапамогай выяўленчых сродкаў фатаграфіі, а таксама камунікацыйны/рэкламны прадукт, асновай якога зрабіўся фотаздымак.

Да ўдзелу ў намінацыі прымаюцца работы, рэалізаваныя за перыяд з 1 студзеня 2010 па 15 красавіка 2013 года.

Крытэрыі ацэнкі:

- наяўнасць і ўвасабленне ў рабоце наватарскай ідэі, яе чытэльнасць;
- адпаведнасць работы мэтам камунікацыі;
- узровень тэхнічнага і мастацкага выканання (рэалізацыі) фотаздымка, выяўленне ў рабоце аспектаў актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры;
- выкарыстанне прафесійных сродкаў для апрацоўкі фотаздымка, дызайн камунікацыйнага/рэкламнага прадукту, асновай якога зрабіўся фотаздымак;
- арыгінальнасць работы, наяўнасць т.зв. «іскрынкі»: ці ёсць у рабоце нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні (не рэкамендуецца: поўная шэрасць, запазычанасць ідэі).

ТЭХНIЧНЫЯ ПАТРАБАВАННI

Прыём прац: да 10 чэрвеня 2013 года.

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна:
- зарэгістравацца на сайце ў якасці ўдзельніка Фестывалю
- запампаваць работы
- альбо даслаць звычайнай поштай на CD/DVD (PC) па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання № 21б, з паметкай «Аргкамітэту фестывалю AD.NAK!».

Для працы журы:

- фармат JPEG, каляровая мадэль CMYK;
- разрозненне 300 dpi;
- доўгі бок не павінен перавышаць 450 мм, але быць не меншым за 300 мм;
- аб’ём файла не большы за 10 Мб.

Для электроннага каталога фестывалю:

- фармат JPG альбо GIG з разрозненнем 72 dpi, каляровая мадэль RGB
- бок па гарызанталі не большы за 700 пікселяў.

Увага! Кожная работа запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы. Па папярэднім ўзгадненні з Аргкамітэтам фестывалю матэрыялы могуць быць перададзеныя праз любы FTP-сервіс.

***

Конкурс AD.NAK ZНЯТА ТАК!

У межах Чацвертага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы ZНЯТА STUDIO праводзіцца традыцыйны фотаконкурс AD.NAK ZНЯТА ТАК!


«AD.NAK ZНЯТА ТАК!» / фотаконкурс


Фатаграфія становіцца неад’емнай часткай сучаснага жыцця. Падзеі, навіны, нататкі, каментары - усё зараз суправаджаецца фотаздымкамі. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць аматару стаць прафесіяналам, а звычаёўцу - знакамітасцю.

Хто прымае ўдзел? Усе, хто любіць фатаграфію, умее трымаць у руках камеру, а таксама адчувае гэты від мастацтва і не баіцца паказаць свае фотаспробы грамадскасці.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца фотаздымкі i фотапраекты:

- якія не прымалі ўдзелу ў рэальных рэкламных кампаніях
- адзнятыя спецыяльна для ўдзелу ў конкурсе AD.NAK ZНЯТА ТАК!
- з персанальных архіваў аўтараў

Фота павiнны быць зробленыя ў перыяд з ліпеня 2012 па травень 2013 года.

Крытэрыі ацэнкі:

- наяўнасць і ўвасабленне ў рабоце ідэі, яе чытэльнасць, цэльнасць вобразу;
- узровень тэхнічнага і мастацкага выканання (рэалізацыі) фотаздымка, выяўленне ў рабоце аспектаў актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры;
- выкарыстанне прафесійных сродкаў для апрацоўкі фотаздымка, дызайн камунікацыйнага/рэкламнага прадукту, асновай якога зрабіўся фотаздымак;
- арыгінальнасць работы, наяўнасць т.зв. «іскрынкі»: ці ёсць у рабоце нешта адметнае, неардынарнае ў камунікацыі, падачы, выкананні (не рэкамендуецца: поўная шэрасць, запазычанасць ідэі).

НАМIНАЦЫI

N-1. СМАЧНА

Да ўдзелу прымаюцца рэкламныя фатаграфіі прадуктаў харчавання і напояў беларускай вытворчасці. Гэта могуць быць як натуральныя прадукты з вёскі, так і з крамных паліц. Найперш важна, каб ежа і напоі былі знятыя смачна і цікава. Прымаюцца як фота асобных прадуктаў, так і пастановачныя нацюрморты. Але УВАГА: на конкурс не прымаюцца здымкі тары, у якой прадаецца алкаголь, а таксама фота, на якіх сумяшчаюцца алкагольныя напоі і выявы жывых істотаў і людзей, бо гэта супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

N-2. ПРЫГАЖОСЦЬ

Конкурс бьюці- і фэшн-фатаграфіі. Да ўдзелу прымаюцца рэкламныя фатаграфіі, выкананыя ў тандэме з беларускімі дызайнерамі адзення і абутку, стылістамі і мадэлямі, аматарамі альбо прафесіяналамі. Фотаздымкі павінны адпавядаць сучаснаму эстэтычнаму ўзроўню глянцавай і партрэтнай фатаграфіі.

N-3. РОДНЫ КУТ

Пакажыце тыя месцы ў вашым горадзе, у якіх увасабляецца вобраз прытулку сучаснага еўрапейца. Пакажыце тыя месцы так, каб членам журы захацелася ў гэтую прастору. Гэта могуць быць фатаграфіі вуліц, кавярняў, паркаў і месцаў адпачынку. На здымках мусіць быць настрой і адчуванне выгоды і камфорту. Фактычна гэта павінны быць іміджава-рэкламныя фатаграфіі для турыстычнага буклета пра Беларусь, якая вам падабаецца. Не трэба дасылаць фатаграфіі славутасцяў і помнікаў. Але дапускаецца пастаноўка і рэпартаж.

ТЭХНIЧНЫЯ ПАТРАБАВАННI

Прыём прац: да 10 чэрвеня 2013 года.

- зарэгістравацца на сайце ў якасці ўдзельніка Фестывалю
- запампаваць работу з указаннем літары конкурсу і нумару намінацыі (напрыклад, N-1).
- альбо даслаць звычайнай поштай на CD/DVD (PC) па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання № 21б, з паметкай «Аргкамітэту фестывалю AD.NAK!».

Прымаецца не менш як 3 але не больш за 5 здымках ад кожнага ўдзельніка ў намінацыях N-1, N-2 і N-3. Адны і тыя ж фатаграфіі не могуць удзельнічаць у розных намінацыях.

Для працы журы:

- фармат JPEG, каляровая мадэль CMYK;
- разрозненне 300 dpi;
- доўгі бок не павінен перавышаць 450 мм, але быць не меншым за 300 мм;
- аб’ём файла не большы за 10 Мб.

Для электроннага каталога фестывалю:

- фармат JPG альбо GIG з разрозненнем 72 dpi, каляровая мадэль RGB
- бок па гарызанталі не большы за 700 пікселяў.

Увага! Кожная работа запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы. Па папярэднім ўзгадненні з Аргкамітэтам фестывалю матэрыялы могуць быць перададзеныя праз любы FTP-сервіс.

***

Даведацца пра астатнія намінацыі >>>

Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефонах:
+ 375 29 177 01 21
+ 375 29 755 14 34
+ 375 44 554 25 76
+ 375 25 531 55 80 альбо праз e-mail Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. .

Фестываль AD.NAK!

AD.NAK! папярэдніх гадоў прадэманстраваў, што беларуская мова паступова робіцца якасным інструментам для праяўлення адметнасці як мясцовых, так і сусветных брэндаў, стварэння новай унікальнай якасці і ўвогуле трэндам у сучаснай камунікацыйнай прасторы.

Таму асноўны слоган сёлетняга фестывалю: «ТРЭНД BY AD.NAK - УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ».

Новы стыль фестывалю AD.NAK! падкрэслівае яго асноўную ідэю: стварэнне новай унікальнай якасці магчыма толькі на падставе ведаў пра найлепшыя здабыткі чалавецтва, досведу сусветных брэндаў і адмысловага іх асэнсавання. Стварэнне новага заўсёды грунтуецца на найлепшых здабытках мінулага і на хвалі новых трэндаў.

Удзел у намінацыях і конкурсах фестывалю могуць узяць усе, хто працуе і стварае рэкламна-камунікацыйныя прадукты: прафесійныя маркетолагі і рэкламісты, пачаткоўцы і будучыя спецыялісты ў гэтай галіне. Сёлета ва ўдзельнікаў ёсць вялізны выбар магчымасцяў для самасцвярджэння і стварэння работ, якія могуць ужо летам зрабіцца трэндавымі.

Сёлетняя «фішка» фестывалю AD.NAK! - удзел у адукацыйнай праграме замежных спецыялістаў з Японіі і Італіі, якія завітаюць у Мінск адразу пасля Cannes Lions. Разам з тым ва ўдзельнікаў застанецца магчымасць трапіць на майстар-класы найбольш трэндавых і цікавых прадстаўнікоў беларускага рэкламна-камунікацыйнага рынку.


Распавядайце сябрам пра фестываль, прымайце ўдзел! Фотапартал ZНЯТА жадае ўсім поспехаў!

Крынiца: adnak.by

абмеркаваць на форуме zнята


Чацвёрты Фестываль AD.NAK! / фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер


главная фотоконкурсы белорусские Чацвёрты Фестываль AD.NAK! / фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі