Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная фотоконкурсы белорусские «Беларусь - краіна розных культур» / фотаконкурс

«Беларусь - краіна розных культур» / фотаконкурс


Дэпутат Еўрапейскага Парламента, доктар Марэк Мiгалскi (Marek Migalski), арганізоўвае фотаконкурс для маладых беларускіх фатографаў пад назвай «Беларусь — краіна розных культур». Узнагарода – паездка ў Брусель. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць вучняў сярэдніх школ і студэнтаў, якія жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатараў цікавіць выключна мастацкі аспект, які дазволіць ім больш даведацца пра беларускую культуру праз фатаграфію. Яны заахвочваюць удзельнікаў конкурсу дасылаць фотаздымкі храмаў, замкаў, іншых гістарычных помнікаў.

Правілы конкурсу «Беларусь — краіна розных культур»

Агульная інфармацыя пра конкурс:

- Конкурс арганізаваны доктарам Марэкам Мігальскім, дэпутатам Еўрапейскага Парламента.

- На фотаздымках павінны знаходзіцца рэлігійныя і гістарычныя помнікі, будынкі абароны (замкі, палацы) і г.д.
- Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні сярэдніх школ і студэнты.

Патрабаванні да дасланых фотаздымкаў:

- Кожны аўтар можа выслаць ад 3 да 5 фотаздымкаў.
- Тэхніка выканання — адвольная.
- Заяўкі прымаюцца толькі па электроннай пошце праз Інтэрнет.
- Фотаздымкі ў фармаце JPG, памерам 1200×1600 пікселяў, файл не большы за 1 Мб высылаюцца на адрас: Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. , далучаныя да пісьма.
- Фотаздымкі, на якіх будуць якія-небудзь сімвалы, лічбы (напрыклад, дата) — будуць дыскваліфікаваныя.
- У пісьме трэба напісаць: назву фотаздымка, імя, прозвішча, адрас аўтара, кантактны тэлефон, каментар да фотаздымка, назву фатаграфаванага аб’екту, месца, дзе зроблены фотаздымак, а таксама заяву пра аўтарскія правы да фотаздымка. Трэба таксама даць згоду на апрацоўку персанальных дадзеных.
- Высланыя файлы не вяртаюцца. Пасля адпраўкі фотаздымкі робяцца ўласнасцю арганізатараў, да якіх таксама пераходзяць аўтарскія правы на прадстаўленыя працы.

Выкарыстанне дасланых фатаздымкаў:

- Найлепшыя фотаздымкі будуць размешчаны ў СМІ.
- Удзел у конкурсе азначае аўтаматычнае выказванне згоды на бясплатнае выкарыстанне дасланых фотаздымкаў (п. 50 устава от 4 лютага 1994 года аб аўтарскiх i смежных правах Dz. U. z 2006 года, N 90, poz. 631 z późn. zm.) у наступных галінах прымянення: друкаванне ў адвольнай колькасці СМІ, выкладванне ў Інтэрнеце і ў розных іншых формах, прыдатных для распаўсюджвання.
- Высылаючы фотаздымак, Вы аўтаматычна пацвярджаеце сваю згоду з умовамі конкурсу, інтэрпрэтацыя якіх належыць журы. Ніякія прэтэнзіі не прымаюцца.
- Арганізатар пакідае за сабой права спыніць ці адмяніць конкурс.
- Удзел у конкурсе азначае згоду на апрацоўку сваіх асабістых дадзеных для ўдзелу ў канкурэнцыі і ў маркетынгавых мэтах (устава аб абароне асабiстых данных z dn.29.08.1997 r. Dz. U. Nr 133 poz.833 z póz. zm.). Асобы, якія бяруць удзел у конкурсе, пацвярджаюць сваю згоду ў форме выслання да арганізатара заявы ў адпаведнасці з дадаткам да Правіл.

Тэрміны:

- Фотаздымкі павінны быць высланыя з 1 ліпеня 2010 да 30 верасня 2010 года.
- Пераможца конкурсу будзе вызначаны 16 кастрычніка 2010 года.
- Урачыстaсці адбудуцца ў сярэдзіне кастрычніка ў Культурным Цэнтры горада Катавіцы.

Журы:

- Агнежка Ромашэвска-Гузы (Agnieszka Romaszewska-Guzy) — тэлежурналіст, дырэктар каналу «Белсат»
- Марэк Камiнскi (Marek Kamiński) — палярнік, вандроўнік, марак, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік
- Мацей Стоберскi (Maciej Stobierski) — сябра Саюза польскіх фотамастакоў.

- Сябры журы вызначаюцца арганізатарам. Рашэнні журы з’яўляюцца канчатковымі.
- Усе пераможцы будуць апавешчаныя аб рашэнні журы.

Узнагароды:

Арганізатары зладзяць для пераможцы паездку ў Брусель.

Крынiца: Беларуская Асацыяцыя Журналiстаў

абмеркаваць на форуме zнята


«Беларусь - краіна розных культур» / фотаконкурс
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер


главная фотоконкурсы белорусские «Беларусь - краіна розных культур» / фотаконкурс