Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная фотоконкурсы белорусские «Беларуская мова – адлюстраванне нашых думак і пачуццяў» / фотаконкурс

«Беларуская мова – адлюстраванне нашых думак і пачуццяў» / фотаконкурс


Прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб'яўляе фотаконкурс «Беларуская мова – адлюстраванне нашых думак і пачуццяў», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

«Беларуская мова – адлюстраванне нашых думак і пачуццяў» / фотаконкурс

Умовы ўдзелу

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фатаграфіі, зробленыя як прафесійнымі фатографамі, так і аматарамі фатаграфіі. Дасланыя на конкурс работы павінны адлюстроўваць тэму беларускай мовы як інструмента захавання і развіцця культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах ў кантэксце моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фотаздымкі, якія:

- прапагандуюць расавую дыскрымінацыю, гвалт, парушэнне правоў чалавека, спажыванне
наркотыкаў, тытуню ці алкагольных напояў.
- парушаюць дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі не нясе адказнасці за дасланыя аўтарамі працы, аднак удзельнікі конкурсу, абвінавачаныя ў плагіяце, або якія не валодаюць аўтарскімі правамі на фота, будуць дыскваліфікаваныя, а іх вынікі ўдзелу ў конкурсе – ануляваныя.

Парадак правядзення

Конкурс праводзіцца з 21 лютага па 6 сакавіка 2013 года ў два этапы.

I этап /дасылка фатаграфій – 21 лютага - 1 сакавіка 2013 года.

1) фатаграфіі дасылаюцца на электронную пошту: mova@undp.bу
2) 1 сакавіка 2013 года ўсе дасланыя працы размяшчаюцца на старонцы Прадстаўнiцтва ААН у Фэйсбуку, папка «Дзень роднай мовы»

II этап / інтэрнэт-галасаванне і падсумаванне вынікаў – 1-6 сакавіка 2013 года.

1) адкрытае інтэрнэт-галасаванне і адбор лепшых работ
2) пяць найлепшых фотаздымкаў конкурсу вызначаюцца па колькасці тых, хто прагаласаваў за іх на старонцы Прадстаўніцтва ААН у Фэйсбуку

Тэхнічныя патрабаванні

Аўтары маюць права прадставіць не больш за 5 работ.
Памер: не больш за 1 Mb, 1000 pxls па большым баку, распазнаванне - 72 dpi.
Фотаздымак павінен мець назву або кароткае апісанне, а таксама імя і кантакты аўтара.

Узнагароджанне пераможцаў

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, лепшыя здымкі будуць размешчаны на сайце Прадстаўніцтва ААН.

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года дзеля садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Гэтая дата была абраная ў знак памяці пра падзеі 21 лютага 1952 года, калі ў Даке, сталіцы цяперашняй Бангладэш, ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты - удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай бенгальскай мовы, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.

Крыніца: un.by

абмеркаваць на форуме Zнята


«Беларуская мова – адлюстраванне нашых думак і пачуццяў» / фотаконкурс
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер


главная фотоконкурсы белорусские «Беларуская мова – адлюстраванне нашых думак і пачуццяў» / фотаконкурс