Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе прафесійных фатографаў, фотааматараў і ўсіх тых, хто любіць, наведваў ці марыць наведаць Швецыю. Праект прымеркаваны да Тыдня Швецыі, які пройдзе з 29 траўня па 3 чэрвеня 2017 года. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках Дня Швецыі 3 чэрвеня 2017 года. Фотаконкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.