Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com



главная фотоконкурсы белорусские «Еўропа побач з намі» / фотаконкурс

«Еўропа побач з намі» / фотаконкурс


«Еўропа побач з намі» / фотаконкурсОфіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) запрашае фатографаў да удзелу ў фотаконкурсе. Дадзены фотаконкурс адбываецца ў межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю, які пачнецца ў Мінску ў верасні 2014 года.

Галоўны прыз - падарожжа ў адну з краін Еўразвяз. У склад журы фотаконкурсу будуць уваходзіць арганізатары фотаконкурсу, прадстаўнікі амбасадаў і прафесійныя фатографы. Акрамя галоўнага прызу конкурсу – падарожжа ў Еўропу -- удзельнікі, якія зоймуць 2-е і 3-е месца ў конкурсе, атрымаюць памятныя прызы. Калі якасных прац будзе дастаткова шмат, кіраўніцтва конкурсу арганізуе фотавыставу.

Тэмамі кадраў могуць быць людзі, краіны і адносіны паміж імі. Вітаюцца фотаздымкі, якія распавядаюць пра міжнародныя праекты, суседства з іншымі краінамі і культурамі, а таксама ўплыў такіх зносін на чалавека і грамадства. Эмацыйны настрой і атмасфера будуць станоўча адзначаны прафесійным журы. Тэма фотаконкурсу можа быць раскрыта праз адну ці некалькі фатаграфій.

Здымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі ці адной з краін Еўразвязу ці «Усходняга партнёрства» (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны).

Тэхнiчныя патрабаваннi

Фармат: .jpg
Памер: 1024*768, якасць 300dpi
Памер файла: ад 1 Мb да 3 Мb
Колькасць работ ад аднога аўтара: не больш за 3 (трох)

Дасылаць працы неабходна да 30 жніўня 2014 года на e-mail: Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. з пазнакай «Фотаконкурс». У лісце неабходна ўдакладніць сваё прозвішча, імя, хатні адрас, e-mail і нумар тэлефона.

абмеркаваць на форуме zнята


«Еўропа побач з намі» / фотаконкурс
 


поиск по сайту

Баннер



главная фотоконкурсы белорусские «Еўропа побач з намі» / фотаконкурс