Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная фотоконкурсы белорусские Кніга сучаснай беларускай фатаграфіі / фотаконкурс

Кніга сучаснай беларускай фатаграфіі / фотаконкурс


У межах ініцыятывы Інстытута імя Гете «Культура і развіцце: менеджары ў сферы культуры» і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча, абвяшчаецца конкурс для маладых фатографаў, працы дзесяці з якіх увойдуць у фота-кнігу, прысвечаную сучаснай беларускай фатаграфіі. Кніга пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer, будзе распаўсюджвацца ў крамах усяго свету і будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 года. Фота-праекты для кнігі адбярэ Маціас Хардэр (Matthias Harder), куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне. Таксама Маціас Хардэр правядзе адкрытую лекцыю ў Мінску ў верасні 2012 года.

Кніга сучаснай беларускай фатаграфіі / фотаконкурс

Патрабаванні да ўдзельнікаў

- узрост да 35-ці гадоў уключна,
- беларускае грамадзянства,
- фота-праект выкананы асабіста ўтарам,
- калектыўныя заяўкі не разглядаюцца.

Заяўка павінна ўключаць наступныя элементы:

1. Скончаны фота-праект (не больш за 3-ы праекты ад аднаго ўдзельніка),
2. Канцэпцыя праекта ў тэкставым файле (не больш за 1000 сімвалаў) на Беларускай мове,
3. Біяграфія ўдзельніка,
4. Партрэт удзельніка з пазнакай аўтарства фатаграфіі.

Тэхнiчныя параметры для фота:

- да 20 фотаздымкаў у праекце,
- памер фотаздымка: 1000 pix па большым баку.
- кожны праект мусіць быць у асобным файле-архіве (ZIP альбо RAR) ці тэчцы, якая будзе мець імя па назве праекта, лацінскімі літарамі. Напрыклад: «Belaruskae_vojska»

Усе матэрьялы мусяць быць дасланы ў адным файле-архіве (ZIP альбо RAR), які будзе мець імя удзельніка лацінскімі літарамі. Напрыклад: «Jakub_Kolas.zip».

Заяўкі дасылайце, калі ласка, на email Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. не пазней за 27 жніўня 2012 года.

Усе пытанні па праекту, калі ласка, накіроўваеце Андрэю Лянкевічу на Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. .

Крынiца: старонка конкурса на facebook

абмеркаваць на форуме zнята


Кніга сучаснай беларускай фатаграфіі / фотаконкурс
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер


главная фотоконкурсы белорусские Кніга сучаснай беларускай фатаграфіі / фотаконкурс