Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com

Баннер

главная фотоконкурсы белорусские Конкурс крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope 2012»

Конкурс крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope 2012»

Беларускі фатаграфічны вэб-альманах Photoscope.by і Мінскі Цэнтр Фатаграфіі пры падтрымцы галерэі візуальных мастацтваў NOVA аб’яўляюць старт конкурсу крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope 2012».

Конкурс крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope 2012»

Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца мастацтвазнаўцы, арт-крытыкі і аўтары, якія пішуць на тэму беларускай фатаграфіі.

Галоўны прыз за лепшую публікацыю: iPad 2.

Лепшыя працы будуць надрукаваныя ў першым друкаваным нумары штогадовага альманаха Photoscope.by.

Прыкладныя тэматыкі крытычных і аналітычных артыкулаў:

АСОБА: дасьледванне творчасці (ці этапу творчасці) беларускага фатографа.
ВЫСТАВА/ПРАЕКТ: крытыка і аналітыка фатаграфічнай падзеі.
КНІГА: водгук на фатаграфічную кнігу беларускага аўтара.
СЕЦІВА: аналіз фатаграфічных працэсаў і з’яў ў інтэрнэце.
ГІСТОРЫЯ: спробы гістарычнага аналізу беларускай фатаграфіі.

Умовы конкурсу

1. Працы, якія дасылаюцца на конкурс, маюць быць напісаныя ў 2011 - 2012 годзе і дагэтуль нідзе не апублікаваныя.
2. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на беларускай і рускай мовах.
3. Памер публікацыі - ня менш за 6000 знакаў без прабелаў.
4. Конкурсныя працы прымаюцца да 1 лiстапада 2012 года.
5. Працы дасылаюцца на адрас электроннай пошты Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. з крэскай «Photoscope 2012» у фармаце .pdf ці Microsoft Word з усімі неабходнымі выявамі высокай якасці (300 dpi) і подпісамі да іх, далучанымі да ліста ў асобным архіве.

Журы конкурсу

Дзмітрый Кароль - філосаф, крытык, фатограф,
Вольга Архіпава - мастацтвазнаўца, навуковая супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музею,
Любоў Гаўрылюк - куратарка, арт-крытык, журналістка.

Эксперт-кансультант журы: Алеся Белявец - рэдактарка аддзела выяўленчага мастацтва рэспубліканскага часопіса «Мастацтва».

Каардынатар праекту Юрый Маціюн.

Крынiца: photoscope.by

абмеркаваць на форуме zнята

поиск по сайту

Баннер

Баннер

главная фотоконкурсы белорусские Конкурс крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope 2012»