Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная новости в Беларуси З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 ў Мінску - «Anatomia»

З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 ў Мінску - «Anatomia»


Адкрыцце: 16 чэрвеня, 18.00
Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ: 16 чэрвеня, 17.00
Працуе: да 11 ліпеня 2014 года
Месца: Цэнтр сучасных мастацтваў (г. Мінск, вул. Някрасава, 3)

Узроставае абмежаванне - 18+.

З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 года ў Цэнтры сучасных мастацтваў будзе праходзіць выстава ў рамках праекта «Anatomia».

З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 ў Мінску - «Anatomia»

«Anatomia» - міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб'ектам даследавання якога з'яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць.

Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. У ёй прынялі ўдзел 18 мастакоў і фатографаў з Беларусі, Францыі, Чэхіі і Латвіі. Роўна праз год у тых жа залах адбылося адкрыццё другой выставы ў рамках праекта, якая сабрала 19 удзельнікаў з Беларусі, Чэхіі і Польшчы.

Экспазіцыя праекта «Anatomia» ў Мінску аб'яднае працы ранейшых ўдзельнікаў і такім чынам дасць магчымасць асэнсаваць матэрыял, напрацаваны за два гады.

У рамках праекта 17 чэрвеня ў 18.00 адбудзецца творчая сустрэча з фатографам Здзенекам Лготакам (Прага, Чэхія, www.lhotak.com).

З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 ў Мінску - «Anatomia» З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 ў Мінску - «Anatomia»
Фото: Зденек Лготак

Аўтар і куратар праекта «Аnatomia» -- Дзіна Даніловіч

Задачы праекта:

- прадстаўленне аўтараў, якія выкарыстоўваюць розныя візуальныя падыходы і тэхнікі падчас працы з тэмай цела і цялеснасці;
- стварэнне інфармацыйна-культурнай прасторы для магчымасці далейшага развіцця канцэптуальнай мовы «гаварэння» пра цела;
- фарміраванне ў гледача досведу ўспрымання цела як аб'екта даследавання розных мастацкіх практык;
- азнаямленне аўдыторыі не толькі з сучаснымі праектамі і маладымі аўтарамі, але і з напрацаваным раней матэрыялам па тэме цялеснасці.


Удзельнікi

Здзенек Лготак / Чэхія
Ігар Саўчанка / Беларусь
Уладзімір Парфянок / Беларусь
Сяргей Кажамякін / Беларусь
Канстанцін Селіханаў / Беларусь
Віктар Сянькоў / Беларусь
Антон Сянькоў / Беларусь
Сяргей Ждановіч / Беларусь
Уладзімір Макаркоў / Беларусь
Аляксей Літвінка / Беларусь
Вольга Хахлова / Беларусь
Таццяна Лісоўская / Беларусь
Алёна Гайдук / Беларусь
Ганна Аксёнава / Беларусь
Радаслаў Берэнт / Польшча
Дзіна Даніловіч / Беларусь

Цэнтр сучасных мастацтваў працуе штодзенна з 11.00 да 17.30, выходныя - субота, нядзеля.

абмеркаваць на форуме zнята


З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 ў Мінску - «Anatomia»
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

In Photo

Мэри Эллен Марк (Mary Ellen Mark)

Мэри Эллен Марк
Начала снимать в девять лет,
а профессионально погрузилась в фотографию в 1960-х. Однажды
и навсегда выбрала одну тему - люди... На ее фотографиях - посетители барделей, знаменитые актеры, спортсмены, циркачи, наркоманы, демонстранты...

Эрик Ким (Eric Kim)

Эрик Ким
Он называет себя международным стрит-фотографом. Он живет
в Лос-Анжелесе, снимает незнакомцев на улицах
с очень близкого расстояния.



главная новости в Беларуси З 16 чэрвеня па 11 ліпеня 2014 ў Мінску - «Anatomia»