Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная новости в Беларуси ZНЯТА запрашае на прэзентацыю ўнiкальнай кнiгi «Беларусы у фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»

ZНЯТА запрашае на прэзентацыю ўнiкальнай кнiгi «Беларусы у фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»


Дата: 17 красавiка, 18.30
Месца: ZНЯТА STUDIO (г. Мiнск, вул. Кастрычнiцкая, 19М)
Для рэгiстрацыi: дасылайце iмя и e-mail на адрас Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра.
Кантакт для даведак: Яна Галынская, +375 29 708 24 86

Фотапартал ZНЯТА запрашае на прэзентацыю кнігi з серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» - «Беларусы у фотаздымках  Ісака Сербава 1911–1912 гадоў». Наш госць – складальнiк, аўтар уступнага артыкула Вольга Аляксандраўна Лабачэўская.

ZНЯТА запрашае на прэзентацыю ўнiкальнай кнiгi «Беларусы у фотаздымках  Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»

У альбоме ўпершыню публікуецца 442 арыгінальных этнаграфічных фотаздымкаў выдатнага беларускага этнографа  Ісака Абрамавіча Сербава (1871–1943), якія захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта (Літва). Фотаздымкі былі створаны падчас навуковых экспедыцый этнографа па Беларусі ў 1911–1912 гг. па заданні Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства ў Вільні.

ZНЯТА запрашае на прэзентацыю ўнiкальнай кнiгi «Беларусы у фотаздымках  Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»

У сваіх фотаработах І.А. Сербаў  адлюстраваў для нашчадкаў традыцыйную беларускую вёску напярэдадні Першай сусветнай вайны і рэвалюцый 1917 года.  Выданне адрасавана ўсім, хто  цікавіцца этнаграфіяй, культурай, традыцыйным адзеннем, архітэктурай Беларусі, гісторыяй развіцця  беларускай фатаграфіі. Арыгіналы фотаздымкаў захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта.

На сустрэчы пойдзе размова пра:

- гісторыю беларускай этнаграфічнай фатаграфіі ў пачатку ХХ ст.
- гісторыю стварэння фотаздымкаў І.А. Сербава ў 1911 – 1913 гг.
- метады  этнаграфічнага фатаграфавання ў пачатку ХХ ст.
- лёс калекцыі фотаздымкаў І.А. Сербава
- этнаграфічныя фотаздымкі як сродак нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

У якасці бонуса ўдзельнікам сустрэчы быдзе прапанавана анонс-прэзентацыя невядомай калекцыі самых ранніх беларускіх краязнаўчых фотаздымкаў 1867 года, зробленых Міхаілам Кусцінскім.

Вольга Аляксандраўна Лабачэўская

Дацэнт кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт. Вывучае пытанні тэорыі і гісторыі беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, промыслаў і рамёстваў, гісторыю этнаграфічнай фатаграфіі на Беларусі. Аўтар больш 200 публікацый, у тым ліку навуковых манаграфій, раздзелаў у калектыўных манаграфіях, навукова-папулярных выданнях. 

У Вільні адбудзецца прэзентацыя рарытэтнага фотаальбома пра беларусаў

У Вільні адбудзецца прэзентацыя рарытэтнага фотаальбома пра беларусаў

У Вільні адбудзецца прэзентацыя рарытэтнага фотаальбома пра беларусаў

Крынiца: znyata.com

абмеркаваць на форуме zнята


ZНЯТА запрашае на прэзентацыю ўнiкальнай кнiгi «Беларусы у фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

In Photo

Мэри Эллен Марк (Mary Ellen Mark)

Мэри Эллен Марк
Начала снимать в девять лет,
а профессионально погрузилась в фотографию в 1960-х. Однажды
и навсегда выбрала одну тему - люди... На ее фотографиях - посетители барделей, знаменитые актеры, спортсмены, циркачи, наркоманы, демонстранты...

Эрик Ким (Eric Kim)

Эрик Ким
Он называет себя международным стрит-фотографом. Он живет
в Лос-Анжелесе, снимает незнакомцев на улицах
с очень близкого расстояния.



главная новости в Беларуси ZНЯТА запрашае на прэзентацыю ўнiкальнай кнiгi «Беларусы у фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў»