Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная новости выставки «Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі

«Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі


Аўтар: Карын Дэамброзі (Францыя)
Працуе: да 1 лiпеня 2014 года
Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, вул. К. Маркса, 12)

13 чэрвеня ў галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пачынае работу фотавыстава «Мерал: французская глыбінка» французскай фотамастачкі Карын Дэамброзі (Carine Deambrosis). Выстава з'яўляецца часткай серыі здымкаў, падрыхтаванай адмыслова для фотаальбома «Аднойчы ў Мейрале», выдадзенага ў Парыжы ў 2005 годзе.

«Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі

Мерал - невялікая вёсачка на паўднёвым захадзе Францыі. Тут каля 600 жыхароў, яскравых славутасцяў цi помнікаў няма. Каб адчуць таемнае хараство Мерала, трэба прагуляцца па гэтым вулачкам, прайсціся ўздоўж старой сажалкі, падняцца на навакольныя ўзгоркі, пагутарыць з мясцовымі жыхарамі. Менавіта гэтым і займалася на працягу некалькіх месяцаў Карын Дэамброзі.

Жыхары вёскі – пераважна сяляне, «знікаючы від», па выразу самой Карын. Магчыма, менавіта гэта і дазволіла Мералу захаваць сваю аўтэнтычнасць. Зрэшты, тут жывуць таксама і гандляры, паліцэйскі, булачнік, мяснік, настаўнікі мясцовай школы, лекар, натарыюс, некалькі мастакоў і музыкаў, што ўпадабалі гэты закінуты ў глыбінцы Аквітаніі куток.

І што дзіўна, усе гэтыя людзі актыўна маюць стасункі паміж сабой, арганізуюць розныя конкурсы, вясковыя святы, тэатральныя імпрэзы, шпацыры і паходы па наваколлях, а таксама ўжо традыцыйны фэст агародных пудзілаў. Варта згадаць і аб такім важным элеменце вясковага жыцця, як рынак (у Мерале для яго адведзена раніца чацвярга). На рынак у Мерале з'язджаюцца людзі з усёй акругі, каб купіць свежую гародніну і садавіну ў мясцовых сялян, а таксама знакаміты хлеб мясцовага булачніка Жана Лавеска, які лічыцца адным з лепшых ва ўсёй Францыі.

«Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі

«Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі

«Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі

«Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі

Серыя здымкаў Карын Дэамброзі, прысвечаных Мералу, з'яўляецца выдатным сведчаннем кахання і павагі да невялікага кутка Францыі, яны перадаюць побыт і характар яго жыхароў. Прыгледзьцеся ў гэтыя асобы, у гэтыя краявіды, і вы са здзіўленнем убачыце, наколькі яны падобныя на асобы нашых вяскоўцаў, на пейзажы нашай глыбінкі. Карын Дэамброзі прыадчыняе нам дзверы ў свет французскай глыбінкі. Сардэчна запрашаем у Мерал!

Карын Дэамброзі – вядомы французскі фатограф, няштатны супрацоўнік аддзела антычнасці Луўра, удзельнік шэрага праектаў і выстаў у Францыі, Іспаніі, Бельгіі і ЗША. Беларускаму гледачу будзе цікава пазнаць, што Карын Дэамброзі з'яўляецца рэзідэнтам знакамітага «Вулля», дзе пачыналі сваё ўзыходжанне да славы нашы знакамітыя суайчыннікі – Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін і іншыя.

Выстава Карын Дэамброзі у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь - першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

30 чэрвеня а 15-й гадзіне, напрыканцы працы выставы, адбудзецца майстар-клас спадарыні Карын Дэамброзі па тэме музейнага фотаграфавання.
Запіс на майстар-класс: + 375 17 327 00 05

Крынiца: histmuseum.by

абмеркаваць на форуме zнята



«Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «Мерал: французская глыбінка» / фотавыстава Карын Дэамброзі