Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная новости выставки «Ажанiцца - не журыцца» / Павел Мядзведзеў

«Ажанiцца - не журыцца» / Павел Мядзведзеў


Аўтар: Павел Мядзведзеў
Адкрыцце: 7 мая 2010, 18.00
Даступна:
да 30 чэрвеня
Место: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, (г.Мiнск, ул. М.Багдановіча, 7А). С 10-00 да 19-00

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Музей старажытнабеларускай культуры
Вясельны салон «Мірэй»
Фатограф Павел Мядзведзеў
прадстаўляюць
мастацка-дакументальную фотавыставу
«Ажанiцца - не журыцца»

«Ажанiцца - не журыцца» / Павел Медведев

Уступ маладых людзей у шлюб – цудоўнае свята для ўсіх, напоўненае светлым радасным настроем, добрым гумарам, цёплымі эмоцыямі. Кожны жадае зрабіць гэты дзень незабываемым і чароўным. Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае апынуцца ў чароўнай атмасферы вяселля, узгадаць светлыя эмоцыі і падзяліцца цудоўнымі ўражаннямі.

Максім Багдановіч з`яўляецца адным з самых любімых беларускіх паэтаў. Родную мову яму давялося вывучаць па кнігах, газетах, па слоўніку беларускай мовы Івана Насовіча. Значны ўплыў на будучага паэта аказалі беларускія казкі і песні, якія ён чуў ад сваіх цётак у дзяцінстве. І потым, ужо будучы прызнаным беларускім пісьменнікам, Максім Багдановіч звярнуўся да напісання твораў у беларускім народным стылі. Адным з такіх твораў стала вершаваная казка «Мушка-зелянушка і камарык − насаты тварык», упершыню апублікаваная ў газеце «Наша Ніва» 7 мая 1915 года. Матыў казкі – няўдалая жаніцьба камара − пачэрпаны Багдановічам з народных песень.

У падзагалоўку да паэмы «Мушка-зелянушка і камарык − насаты тварык» аўтар адзначаў: «Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам». Сапраўды, паэма ўсімі сваімі ідэйна-эстэтычнымі вартасцямі арганічна звязана з народнымі творамі, але ў той жа час гэта зусім арыгінальны і самабытны мастацкі твор: ён носіць яскравы адбітак характэрных своеасаблівасцей творчай індывідуальнасці паэта.
Цэнтральнае месца ў паэме займае апісанне вяселля, і гэта – асноўны матыў выстаўкі. Акрамя дакументальных матэрыялаў, што тычацца паэмы, на выставе прадстаўлены традыцыйныя беларускія вясельныя строі з Музея старажытнабеларускай культуры, сучасныя вясельныя сукенкі, прадстаўленыя салонам «Мірэй», вясельныя фотаздымкі ХХ стагоддзя і сучасныя вясельныя фотаздымкі маладога таленавітага фатографа Паўла Мядзведзева.

Крынiwf: znyata.com

абмеркаваць на форуме zнята


«Ажанiцца - не журыцца» / Павел Мядзведзеў
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «Ажанiцца - не журыцца» / Павел Мядзведзеў