Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная новости выставки «Патаемнае жыццё» / Андрэй Лянкевіч

«Патаемнае жыццё» / Андрэй Лянкевіч


Аўтар: Андрэй Лянкевіч
Адкрыццё: 28 мая а 15-й гадзіне
Месца: Інстытут імя Гётэ, г. Мінск, вул. Веры Харужай, 25/3
Даступна: да 1-га жніўня.

Выстава «Патаемнае жыццё» аб'ядноўвае фатаграфіі з 2-х серый: «Паганства» і «Беларускае  Партфоліо», якія адлюстроўваюць моманты «не для фотааб'ектыва».

Андрэй Лянкевіч, з серыі «Паганства»
Фота: Андрэй Лянкевіч, з серыі «Паганства»

Мы раптам робімся сведкамі сакральных абрадаў, якія многія лічылі памерлымі. Да гэтых падзей для пасвячоных звычайна не маюць доступа людзі з камерамі, ды і ўвогуле ніякія чужыя. Тым, што мы можам назіраць за гэтымі інтымнымі момантамі жыцця, мы абавязаны бясконцай далікатнасці і паважнасці фатографа, дзякуючы якой і акдрываюцца перад ім яго персанажы.

Андрэй Лянкевіч, з серыі «Беларускае  Партфоліо»
Фота: Андрэй Лянкевіч, з серыі «Беларускае  партфоліо»

Такім жа чынам доўгага заваявання даверу патрабуе і іншы закрыты свет – свет вайсковых навучальных устаноў, казармаў і вучэбных стрэльбішчаў. На першы погляд, тое, што там адбываецца, адкрыта любому воку і нават вельмі рада гэтаму напаказ – аднак якое патаемнае жыццё тлее пад уніформай, што запаўняе будні, а не бравурныя святы захопленых вайсковай рамантыкай маладзёнаў? Раптам памежнік становіцца галавой сям'і. А вайсковая гульня «Зарніца» больш нікога не застрашыць, а, наадварот, мільгне сваім іншым – абсурдным і нават гумарыстычным  - бокам…

Акрамя фотаздымкаў, на выставе будуць дэманстравацца відэаработы Андрэя Лянкевіча  «Пакінутая вёска» і «Язычніцкія святы», а таксама скрыпт яго новага фотаальбома «Паганства», які неўзабаве выйдзе з друку.

Выстава стане уступным аккордам да ўрачыстай праграмы, якая працягнецца ўвесь дзень і завершыцца канцэртам рок-гурта «FOTOS» з Германіі і беларускіх ды-джэяў.

Дадатковая інфармацыя: 8 017 237 71 19

На открытии

Андрэй Лянкевіч, з серыі «Беларускае  Партфоліо»

Андрэй Лянкевіч, з серыі «Беларускае  Партфоліо»

Андрэй Лянкевіч, з серыі «Беларускае  Партфоліо»

Андрэй Лянкевіч, з серыі «Беларускае  Партфоліо»

Андрэй Лянкевіч, з серыі «Беларускае  Партфоліо»

Фота: Оля Шукайла

Крыніца: znyata.com

абмеркаваць на форуме zнята


«Патаемнае жыццё» / Андрэй Лянкевіч
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «Патаемнае жыццё» / Андрэй Лянкевіч