Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная новости выставки «Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект


Удзельнікі выставы: Караліна Брэгула, Андрэй Калеснікаў, Уладзімір Парфянок, Кшыштаф Піярскі, Конрад Пустола, студэнты школы Цэнтра фатаграфіі (куратар Аляксей Шынкарэнка)

Адкрыццё: 19 кастрычніка 2012 года а 18 гадзіне
Працуе да: 17 лістапада 2012 года
Месца: галерэя візуальных мастацтваў NOVA, Мінск, вул. Кульман, 2, ауд. 421-423

Выстава працуе па аўторках, з 17.00 да 21.00, у іншыя дні - па дамоўленасці.

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект

Выстава «Края-віды» паказвае розныя пункты погляду на рэчаіснасць у Беларусі і Польшчы. Гэта выбраныя фрагменты буйнейшых праектаў шасці фатографаў, якія ў сваіх працах, у пэўным сэнсе, паказваюць месца, дзе яны жывуць, яго гісторыю, яго недахопы або адметнасць сённяшняга дня.

Пейзажная фатаграфія можа быць сентыментальнай, але таксама можа быць інструментам для крытычнага погляду на рэальнасць; яна можа сілкаваць гісторыю краіны або рэгістраваць яе ўскраіны.

Караліна Брэгула прадставіць дакументацыю серыі «Карэкцыйныя фотаздымкі» – грамадскай акцыі, у межах якой павялічаныя здымкі польскага фатографа-класіка Зоф’і Хаментоўскай вывешваліся ў розных частках горада. Тэматыка фотаздымкаў уваходзіла ў дыялог з месцам, звяртала ўвагу на яго недахопы або мары аб ім.

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект
Фатаграфіі Караліны Брэгулы

Конрад Пустола прадставіць цыкл фотаздымкаў «Знікні над Віслай», выкананых на правым беразе Віслы – непадступным, а таму дзікім і таямнічым, – як супрацьлегласць таго, што намі асацыюецца з берагам ракі буйнога горада.

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект
Фатаграфіі Конрада Пустолы

Кшыштаф Піярскі пазнаёміць нас з серыяй фатаграфій варшаўскіх помнікаў, узнятых у эпоху камунізму, а цяпер знесеных, якія ляжаць у сховішчах або на сметніках; гэта падарожжа ў мінулае, паколькі цыкл уключае ў сябе таксама гістарычныя фатаграфіі помнікаў у часы іх росквіту.

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект
Фатаграфіі Кшыштафа Піярскага

Ландшафты гарадскіх ускраін з цыклу Андрэя Калеснікава «Штодзённасць: версія для друку» (2005-2008) адлюстроўваюць звычайныя, пасрэдныя віды, пазбаўленыя якой-небудзь «турыстычнай прывабнасці». Яны захоўваюць сваю ананімнасць, як і тыя людзі, што прысутнічаюць у прасторы кожнага кадра, але павернутыя спінай да гледача.

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект
Фатаграфіі Андрэя Калеснікава

Напластаванне розных часоў і эпох у правінцыйным ландшафце было адной з галоўных ідэй у праекце Уладзіміра Парфянка, рэалізаванага ў працэсе шматкротных фатаграфічных экспедыцый з ягонымі калегамі па Беларусі (2008-2011). Серыя фатаграфій мае выгляд паштовак з краявідамі, нагадваючых традыцыйныя відавыя фотапаштоўкі першай паловы 20 ст. І толькі дробныя, нязначныя дэталі ў гэтых выявах прымушаюць нас паверыць у тое, што на іх зафіксавана сучаснасть новага 21 стагоддзя.

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект
Фатаграфіі Уладзіміра Парфянка

Абсалютная нейтральнасць погляду на навакольны гарадскі ландшафт і ягоныя элементы, адсутнасць спроб стварэння іерархіі аб’ектаў здымкі – галоўны метад рэалізацыі калектыўнага праекта-даследавання «BY» суполкі студэнтаў школы Цэнтра фатаграфіі (куратар праекта – Алексей Шынкарэнка). Адкрыты погляд на об’ект здымкі, фокус на любым прадмеце незалежна ад яго значнасці, адмова ад ракурснай здымкі і – у дадатак да ўсяго – «абнуленне» аўтарскіх амбіцый былі закладзены маладымі фатографамі-даследчыкамі ў падмурак тэрміну «беларуская фактаграфія».

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект

«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект
Фатаграфіі з праекта BY студэнтаў школы Цэнтра фатаграфіі

Праект складаецца з двух кампанентаў:

- выставы сучаснага крытычнага пейзажа з гістарычнымі элементамі, на якой прэзентуюцца творы аўтараў з Варшавы і Мінска і
- навучальнага семінара для педагогаў і фатографаў, з пілотным семінарам-практыкумам для дзяцей, які стане зародкам Дзіцячай акадэміі ў Цэнтры фатаграфіі.

Рэалізацыя:
Фонд «Археалогія фатаграфіі» (Варшава)
Цэнтр фатаграфіі (Мінск)
галерэя NOVA (Мінск)

Партнёр:
Польскі Інстытут у Мінску

Источник: photoscope.by

Обсудить на форуме Zнята


«Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «Края-віды. Рэ-актывацыя» / сумесны польска-беларускі выставачна-адукацыйны праект