Вы попали на архивную версию сайта ZНЯТА.
С августа 2019 года проект ZНЯТА запущен в новом формате.
Обновленный проект znyata доступен по адресу znyata.com


Баннер

главная новости выставки World Press Photo / фотавыстава

World Press Photo / фотавыстава


Аўтары: пераможцы фотаконкурсу World Press Photo 2012
Даты: 11-24 снежня 2012 года
Месца: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Уваход вольны

Селета выстава World Press Photo (WPPh) пройдзе амаль у ста гарадах па ўсім свеце. Куратар прыкладна паловы выстаў — Юрэ Янсэн (Jurre Janssen), кіраўнік праектаў WPPh. Ен суправаджае творы, каардынуе падрыхтоўку выстаў, прадстаўляе WPPh на прэс-канферэнцыях і выступае ад імя WPPh падчас цырымоній адкрыцця. Роля кіраўніка праектаў цягне за сабой шмат дадатковых задач, сярод якіх арганізацыя выстаў і выданне друкаванага альбома па выніках конкурсу.

World Press Photo / фотавыстава

11 снежня 2012 Юрэ Янсэн адкрые выставу World Press Photo ў Мінску — у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» на праспекце Незалежнасці, 37а. А перад гэтым правядзе адкрытую лекцыю ў галерэі TUT.BY. На ей Юрэ Янсэн раскажа пра гісторыю ўзнікнення найвялікшага ў свеце конкурсу фотажурналістыкі, пра ўмовы ўдзелу ў ім. Таксама ен апавядзе, што змянілася ў конкурсе пасля з’яўлення лічбавай фатаграфіі і заснавання мультымедыйнага конкурсу World Press Photo. Азначыць патрабаванні, якія ставяцца да месца правядзення выставы World Press Photo і яе экспазіцыі. І, вядома, адкажа на пытанні слухачоў. Жывую трансляцыю лекцыі будзе весці партал Tut.by. Лекцыя пройдзе 7 снежня ў галерэі Tut.by (вуліца Веры Харужай, 1a, 6 паверх, уваход з правага боку гандлевага цэнтра). Пачатак а 19-й гадзіне.

Даведка

World Press Photo - незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.

Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільеннай аўдыторыяй.

Дзейнасць арганiзацыi ўключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм. Галоўная мэта - натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнемся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

На сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаеміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Спонсары World Press Photo: Нацыянальная латарэя Нідэрландаў, Canon

Тэлефон для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча +375 29 384 38 07.

Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT.BY і радые UNISTAR

Крынiца: ygallery.by

абмеркаваць на форуме zнята


World Press Photo / фотавыстава
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки World Press Photo / фотавыстава